::
Калыханкі / песня, тэкст,відэа — в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Калыханкі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст відэа
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ай, люлі-люлі, прілецелі куры,
Куры ко кудачуць, нечого ім даці,
Ці ечменю жменю, мо гороху троху,
А-а, гута-та, пошла дзеўка за кота,
Коцік дробна сечэ, дзеўка бліноў напечэ,
А-ай!

Люлі, люлі, люлі, полез кот па дулі,
А-ай!

Пайшоў коцік пад масток,
Злавіў рыбку за хвасток,
А-ай!

Думаў коцік, думаў,
Ці самому з’есці,
Ці дзіцяці несці
А-ай!

Думаў коцік, думаў,
Думаў да й прыдумаў,
Сам разочак укушу,
Ды дзіцятку занесу,
А-ай!

Засні, сынку, спаці,
Бо некаму калыхаці,
А-ай!

Сон-дрэмота у ачыцах,
А здароўейко ў плечыцах,
А-ай!


Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.12.2024 10:51:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.