::
In the Valley (Ой долам-долам) / песня, тэкст,аўдыё — Воранаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
In the Valley (Ой долам-долам)
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой долам-долам, там даліною
А хто там едзе вячэрыною
Ой едзе, едзе Яська п'яны
Адкрый вароты, Касюня пані
А я не пані, я не багіня
А ў сваёй мамкі за гаспадыню
На двары дожджык на ганку слізка
Кланяўся Ясю Касюньке нізка
Ці ты кланяйся ці не кланяйся
На мяне млоду не спадзявайся
Дзяўчына мая заручаная,
Чаму ты ходзіш засмучаная
А як мне жыці вясёлай быці
Каго любіла трудна забыці
Дзяўчына мая заручаная
Сама ня знаеш каго кахаеш
Ой знаю знаю каго кахаю
Толькі ня знаю з кім жыці маю.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 12.11.2024 15:31:38

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.