::
За туманам нічэво не відно / песня, тэкст,аўдыё — в. Задуб’е, Ганцавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
За туманам нічэво не відно
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
За туманам нічэво ні відно,
За туманам нічэво ні відно.
Толька відно дуба зэленого,
Только відно дуба зэленого.
Пад тым дубом крыніца стаяла,
Пад тым дубом крыніца стаяла.
С той крыніцы дзеўка воду брала,
С той крыніцы дзеўка воду брала.
Дай спусціла залато ведэрцэ,
Дай спусціла залатэ ведэрцэ.
А хто ж мое вэдэрцэ достане,
А хто ж мое вэдэрцэ достане.
Той са мною на шлюбоньку стане,
Той са мною на шлюбоньку стане.
Адазваўся маладой казачэ,
Адазваўся маладой казачэ.
Ой, я твое вэдэрцэ достану,
Ой, я твое вэдэрцэ,ой, достану.
Дай с табою на шлюбоньку стану,
Дай с табою на шлюбоньку стану.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.12.2024 10:01:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.