::
Ой пойду я гукаючы / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой пойду я гукаючы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой пойду я гукаючы,
Ой пойду я гукаючы,
Шчасця, долі шукаючы.
Й одозвалась моя доля,
Й одозвалась моя доля
Усёй по той бок сінёго мора.
Плыві, доля, і з водою,
Плыві, доля, і з водою
Я, молода, за тобою.
Да прыплывом к баражочку,
Да прыплывом к баражочку
І к ракітовом кусточку.
І к ракітовом кусточку,
І к ракітовом кусточку
Дай вышчэкном по лісточку.
Дай вышчэкном по лісточку,
Дай вышчэкном по лісточку
Дай напішом по пісьмочку.
Ніхай бацько ні журбуе,
Ніхай бацько ні журбуе,
Мне посагу ні готуе.
Я свой посаг поцірала,
Я свой посаг поцірала
Под яворэм зялёненькім.
Пад яворэм зялёненькім,
Под яворэм зялёненькім
І с козаком маладзенькім.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.12.2024 22:25:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.