::
Ой, даўно ж, даўно я ў бацькі была / песня, тэкст,аўдыё — аг. Ліпск, Ляхавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, даўно ж, даўно я ў бацькі была
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, даўно ж, даўно я ў бацькі была,
Да ўжэ ж мая да дарожанька баршчом зарасла.
Баршчом зарасла, лістом запала,
Чырвонаю да калінаю панавісала.
Я й боршчык сарву, лісток падбяру,
Чырвоную да калінушку на бачок схілю.
На бачок схілю, да к свайму бацюшку,
У госційкі пайду.
Чым мяне бацька частаваць будзе,
Дзе ж мене бацька сустракаць будзе?
Сустракаць будзе за новым сталом,
Частаваць будзе півам і віном.
Частаваць будзе, дай пытаць будзе,
Ці ж добра й, дачка, за чужым сталом?
Ці ўеў, бацька, ты, рэдзьку з палыном?
Так жа мне й цяпер за чужым сталом.
У канцы стала настаялася,
Лічаных кускоў нахваталася.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.09.2024 17:45:04

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.