::
На першы дзень Велікедня / песня, тэкст,аўдыё — в. Востраў, Ганцавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
На першы дзень Велікедня
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
На першы дзень Велікедня
Маці сына парадзіла
*** Хрыстос уваскрэс, Хрыстос уваскрэс, Хрыстос уваскрэс!
На першы дзень парадзіла,
На другі дзень у свет пусціла.
На другі дзень у свет пусціла,
На трэці дзень сама пашла.
Ідзе яна шукаючы,
Свайго сына пытаючы.
Ідуць яна тры ангела,
Яна іх сустракае.
Ох, вы мае тры ангела,
Ці ні бачылі майго сына?
Адзін кажэ – я й ні бачыў,
Другі кажэ – я й чуць ні чуў,
Трэйці кажэ – я й сам там быў,
Я й сам там быў, дзіво бачыў.
Твайго сына жыдзё ўкрало,
Жыдзё ўкрало, замучыло.
Ножкі, ручкі крыжавалі,
Кручком сэрцо даставалі.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 21:18:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.