::
Ой, ціха-ціха, вечорочок / песня, тэкст,аўдыё — Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, ціха-ціха, вечорочок
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, ціха-ціха, вечорочок,
Да шчо й не буў жэ я й дома,
Пошла моя дзеўка замуж
Да любая розмова.

Шкода-шкода вечорочок,
Да шчо й не буў жэ я й дома,
Не бачівса з дзеўчіною,
Да не сегодня, не ўчора.

Ні сегодне й ой, не ўчора,
Да ізменіўса голосочок,
Даставай ціхую й мову

Голосочок на лесочок
Да моя й мамонька грозна.
Сваріласа маці на дочку
Не ходзі, доню, да й позно.

Хоця ходжу, мамко моя,
Да хоць ходжу й гуляю,
Ой, хоць ходжу да й гуляю,
То я свой розум маю

На чужые хорошые
То й не погледаю
Бо чужые хорошые,
То й оны позно ходзяць.
Воны мене, молодзеньку,
То й оні з ума зводзяць.

Не так з ума, ек з розума,
Да й осталас тая дзеўчінонька
Жэ цепер сама.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 17:49:49

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.