::
Ой, выйду я да на горушку / песня, тэкст,аўдыё — Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, выйду я да на горушку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, выйду я да на горушку,
Да гляну я й у долінушку,
Й а ў доліне ўся траўка-мураўка,
Куда гляну ўсё чужа сторонка.

А ты сторона-ко моя, развесёленькая,
Ох як жэ мне прізабуці цебе?
І ў ночі сплючі, й а вдзень ходзючі,
З дорожэнькамы гаворачы.

Вой, запрагу да сівенькі волы,
Да поеду ў чістэ поле й ораць,
Да поеду ў чістэ поле ораць,
Ці ня прідзе ко мне бог помогаць?

Й оглянуса й да назад себе,
Ззаду ў мене два голубцы лецяць
Два голубо, два сівесенькіе,
Два брацейкі, два роднесенькіе.

Ці не булі да ў моёй стороне,
Ці ня тужыць моя мамка по мне?
Маці плачэ шчэ й пячаліцца,
Штосуботы прібераецца.

Штосуботы прібіраецца,
Штонідзелькі сподзеваецца.
Ек не було, то вжэ не будзе,
На чужыне там дзіця пропадзе.

Вох, вуйду я да на горушку,
Гляну я й на долінушку.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 01:12:58

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.