::
Цячэ рэчанька / песня, тэкст,аўдыё — Магілёўская вобласць
Загаловак / інцыпіт
Цячэ рэчанька
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Цячэ рэчанька, цячэ быстрая - скочу-пераскочу,
Аддала мяне мая мамачка й за каго я хочу. //

Як аддавала - ўсё й прыказвала, ў госцях не бываці,
А як вернешся, мая дачушка - выганю із хаты. //

Цярпела гадок, цярпела другі, трэці не ўцярпела,
Ператварылась ў шэру зязюлю, ў госці паляцела. //

Лесам ляцела - голле ламала сізымі крыламі,
Полем ляцела - поле крапіла дробнымі слязамі. //

Як прыляцела ў зялёны садок, села на каліні,
Як стала куваць - жалю задаваць й аб сваёй Радзіме. //

Мая мамачка у хаце сядзіць, рушнік вышывае,
А мой браточак на крыльцэ стоіць, ружжо заражае. //

Дазволь, мамачка, дазволь, родная, ту зязюлю ўбіці,
Бо яна куе, жалю задае, не дае нам жыці. //

Не дазволю я табе, мой сынок, ту зязюлю ўбіці,
Бо той зязюле, як нашай дачцэ, на чужыне жыці. //
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.12.2024 11:04:28

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.