::
Ох ці ох, ох ці ох / песня, тэкст,аўдыё — в. Янова, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ох ці ох, ох ці ох
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ох ці ох, ох ці ох, а ў … дзіво,
Што хлопчычык па дзіваццы сем нядзель сох. У!

Што хлопчычык па дзеваццы сем нядзель сох,
А ён сох, а ён сох і паваліўся. У!

А ён сох, а ён сох, паваліўся,
Па краснінькай па дзеваццы зажуріўся У!

Па краснінькай па дзеваццы зажуріўся,
Сюда-сюда да дзевачка, пацалую, У!

Сюда-сюда да дзевачка, пацалую,
Залаценькі пярсцёначык падарую. У!

Залаценькі пярсцёначык падарую,
Насісь, насісь, пярсцёначык, не скідайся. У!

Насісь, насісь, пярсцёначык, не скідайся,
Любі, любі да хлопчычык, не кідайся, У!

Любі, любі да хлопчычык, не кідайся
Насісь насісь пярсцёначык, не скідайся, У!

Насіўсь насіўсь пярсцёначык да і скінуўсь
Любіў, любіў да хлопчычык, да й адкінуў. У!
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.11.2024 13:13:22

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.