::
Папраходзілі вясёлыя ўсе нашы дзянькі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Стаўбун, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Папраходзілі вясёлыя ўсе нашы дзянькі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Папраходзілі вясёлыя ўсе нашы дзянькі,
Наступае слязавоя на нас ўрэмя.

Наступае жэ слязавоя на нас ўрэмя
Слышу віджу ўдруг дасаду сама над сабой.

Слышу віджу ўдруг дасаду сама над сабой
Як пра тую пра дасаду да вам і ні скажу.

Як пра ето пра дасаду да вам і ні скажу,
Ні атцу сваёй ні мацеры ні сваёй радной

Я й ні атцу сваёй ні мацяры ні сваёй радной
Толькі я скажу падружке сваёй патайной

Толькі я скажу падруге сваёй патайной
Ты падружачка-галубка, ты радасць мая

Ты падружачка-галубка, ты радасць мая,
Ці знаеш ты што мне гора, гора за бяда?

Ці знаеш ты што мне гора, гора за бяда?
С усяго свету напасці ўпалі на міня.

С усяго свету напасці ўпалі на міня,
Рассердзіўся-разбраніўся дружок на міня.

Рассердзіўся-разбраніўся дружок на міня,
Хоць сердзіся, хоць ні сердзіся, ні прашу цібя.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 04:41:22

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.