::
Да казала маці не забуду дзіцяці / песня, тэкст,аўдыё — в. Закальное, Любанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Да казала маці не забуду дзіцяці
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Да казала й маці не забуду дзіцяці,
Ажно мае дзіця/тко да самое збылось.

Ажно мае дзіцятко да само збылося,
Да само збыло/ся да і атраклось.

Прыехала маці як не да дзіцяці
Да прывезла вутку і маточак шолк(у).

Да прывезла вутку і маточак шолку,
Шый, мае дзіцятко як і вышывай.

Шый, мае дзіцятко, як і вышывало
….. вушываць.

Ой, не буду, маці, так і вушываці,
Трэба позно ле/гчы, а раненько ўстаць.

Трэба позна легчы, а раненько ўстаці,
Трэба, мая матко, усе дзело знаць

Трэба, мая матко, усе дзело знаць
А первае дзело да хату замесць

А первае дзело да хату замесці,
А другое дзело да воды прінесць.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 19:13:39

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.