::
Цёмна ночка да невідная / песня, тэкст,аўдыё — аг. Прусы, Старадарожскі раён
Загаловак / інцыпіт
Цёмна ночка да невідная
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Цёмна ночка да невідная,
Галовачка мая бедная,
Дзе мне стаці, ноч начаваці,
Што я буду да вячэраці:
Капусьціну да лябядзіну,
Шчуку-рыбудай ашатрыну,
Каня путчу да на даліну,
Сам прылягу да на часіну.
Мне здаецца - небагатко спаў,
На трэці дзень й у палудзень устаў.
Не сам устаў - міла пабудзіла:
Й устань, мілы, бо ўжэ дзень белы,
Ўжэ дзень белы, да татары йдуць.
Татары йдуць - да каня возьмуць.
Каня возьмуць вараненькаго,
Цебе й уб’юць маладзенькаго.
Каня возьмуць - то другі будзе,
Цебе уб’юць - то мне жаль будзе.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 10:20:48

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.