::
О сестрыцы з браткам / песня, тэкст,аўдыё — аг. Прусы, Старадарожскі раён
Загаловак / інцыпіт
О сестрыцы з браткам
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
О сестрыца з браткам па садочку ходзіць,
О сестрыца братка хорашэнько просіць:
Адцай мене, братко, в этом гаду замуж
У нову дзерэвню, у веліку сем’ю.
У новой дзерэвні люблю пахажаці,
3 маладымі дзеверамі люблю жартаваці.
3 маладамі етроўкамі люблю жыто жаці.
Пражыла гадочэк, пражыла я другі,
На трэйці гадочэк едзе братко ў госьці,
Едзе братко ў госьці, сестрыцу пытае:
Ты ж мая сестрыца, ці дужа-здарова?
Ой не пытай, братко, ці дужа-здарова,
А папытай, братко, яка мая доля:
Хвартушок беленый ад слёзак макрэнькі,
На плечках кашуля кроўю накіпела.
Ты ж мая сестрыца сама захацела.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 18:43:45

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.