::
Ой адна й адна я / песня, тэкст,аўдыё — аг. Прусы, Старадарожскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой адна й адна я
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой адна й адна я, як былінка ў полі,
Да ніхто й не разважыць да маей горке долі.
Вой я тую вагу дай сама разважу:
Пасьцялю пасьцельку, дай адна спаці лягу,
Пасьцелька беленька, да сама й маладзенька,
Пасьцелька пухова, да сама й чарнаброва,
Дай устану рано, рано й ранюсенько,
Дай умыюсь бело, бело-белюсенько,
Дай зірну ж я гляну, дай адкуль сонцэ ўсходзіць,
Адкуль яно ўсходзіць, дай куда заходзіць,
Там жэ муй міленькі да па рыначку ходзіць,
Ён чужую жонку да за ручэньку водзіць,
О чужая жонка як асіна горка,
Вой я, маладзенька, да як мёд саладзенька.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.11.2024 07:19:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.