::
Ох я ж хаджу да пахаджаю ж / песня, тэкст,аўдыё — в. Баранава, Старадарожскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ох я ж хаджу да пахаджаю ж
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ох я ж хаджу да пахаджаю ж
Па чыстаму полю,
Ох я ж сею да рассяваю
Сваю ж горкую долю,
Да расьці ж расьці, горкая доля,
Частымі кустамі,
Да цьвіці ж цьвіці, горная доля,
Разнымі цьветамі.
Да нішто ж ні цьвіў, да нішто ні цьвіў.
Адзін васілёчэк.
Да ніхто ж ні міл, да ніхто ні люб,
Як мілы дружочэк
Да седзіць жэ ён за століком,
Як сівы галубочэк,
Да на ём шапачка з бабрамі,
Галоўка с кудрамі.
Да скажы ж скажы, да мой міленькі,
Чаго ж кудры в’юцца?
Да кудры ж в’юцца ад роскашы,
3 дасады сякуцца.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 07:43:32

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.