::
Ай на гарэ-а на гарэ, а на Васіянскай / песня, тэкст,аўдыё — в. Асавец, Бялыніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай на гарэ-а на гарэ, а на Васіянскай
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ай на гарэ-а на гарэ, а на Васіянскай,
А на вадзе на вадзе, а на іарданскай,
Ой там стаяла дрэва прасвятоя,
Там адпачывала Маці Марыя.
А прышоў да яе сам Ісус Хрыстос:
Ці сьпіш, ці так ляжыш, Маці Марыя?
Нямножка, сынку, ўсыпала,

Праз цябе, сынку, сон відала:
Што хочуць цябе жыды зарэзаці,
Ой капаюць яму глыбокаю,
Ой капаюць яму шырокаю,
Ой сем сажаней глыбінею,
Ой шэсь сажаней шырыною.
Ой на гара, на гара а на Васіяскай,
Ой на той вадзе, а на іарданскай.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 15:30:36

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.