::
Ой, музыкі мае, заіграйце вы мне / песня, тэкст,аўдыё — в. Пагост, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, музыкі мае, заіграйце вы мне
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, музыкі мае, заіграйце вы мне
Вось тады я пагуляю на сваёй старане
Вось тады я пагуляю, як рыбонька па Дунаю
Як рыбонька пагуляла, я мілога паўстрэчала
Ой, мамка мая, любіць мяне Кузьма
Як я з хаты, ён закляты, шчэбятушка мая
Як я цебе шчэбятала, ліхая гадзіна
Цераз тоя шчэбятаньне мяне маці біла
Ой, казалі ворогі, гаварылі людзі
Што й у мене маладой жаніха ні будзе
І жаніх ў мяне е і кажух ў мяне е
Няхай моім ворожэнькам на пагібель ідзе
Ой, музыкі мае, заіграйце вы мне
Вось тады я пагуляю на сваёй старане
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 07:01:32

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.