::
Ішлі-пашлі, сюда прышлі. Хрыстос Васкрэс, Сын Божы! / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ішлі-пашлі, сюда прышлі. Хрыстос Васкрэс, Сын Божы!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ішлі-пашлі, сюда прішлі,
*Хрістос васкрес, сын Божы!
Гаспадару, слічный пану,
Ці спіш-ляжыш, ці адпачываіш?
Кеды ж ня спіш, проша ўстаці,
Проша ўстаці, разгадаці,
Проша сядаць пад аконца,
Глянь на дворы што дзіецца,
Што дзеецца-ляліецца,
Ў тваім дварку як у райку,
Раса й пала мідавая
На тым месці цэркав стала,
Цэрква стала на трі (а)лтары,
Тыя (а)лтары залатыі,
В первам алтарі кресла стоя,
Кресла стоя залатоя,
На тым месці сам Бог сядзіць,
Кала его служкі ж его,
Служкі ж его ўсе святыі,
Чэхуюцца-грахуюцца,
Катораму ж перва с(ы)таці,
Перва стаці рашчатаці,
Рашчаталі-распісалі,
Паставілі ж первасвятца,
Первасвятца на ўсё лятца,
Ў Благавешчань жытца й рушаць,
От пад сняжком, цеплым душком,
А пятніцка ж йіна ў хатцы,
Адну баіць, падчышчаіць,
Святой Пасхі дажадаіць,
А суботка ўся ў работка,
Яйкі красіць, вербу свенціць,
Свянцонае згатаўляіць,
Вельканоццэ ж дажадаіць,
Свят-вяліка гаспадару,
Гаспадару, слічный пану,
П’ець-гуляіць, разгаўляіць,
Ён і Бога звелічаіць,
Бога просіт, дай жа Божэ,
Гэта святца праваждаці,
да й другова ж дачакаці.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.11.2024 02:56:37

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.