::
А с-пад лесу, лесу цемныва / песня, тэкст,аўдыё — в. Пірагі, Дубровенскі раён
Загаловак / інцыпіт
А с-пад лесу, лесу цемныва
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А с-пад лесу, лесу цемныва
*Хрістос васкрес, сын Божы (паўтор пасля кожнага радка)
Ці ня тучы йдуць, ці ня грозныя,
А ня тучы йдуць, а ня грозныя,
А йдуць-ідуць валачобнічкі,
Валачобнічкі, людзі добрыя,
А йдуць яны да шытаюцца,
Шытаюцца і пытаюцца,
А дзе жывёт Іван Нікалаевіч,
Ён у каморы, адзіваецца,
Адзяець боты тульскай работы,
Адзяець шубу дуб(ы)лёную,
Завязав шарфік шалковенькі,
Надзяець шапку-ушанычку,
А куда ж пойдзець Іван Нікалаевіч,
Пойдзіць у поля на палівання,
На палівання да на выглідання,
А што у полі, полі дзеецца,
Сам Госпад Бог па міжах ходзіць,
Ён за сабою трох асоб водзіць,
Первыя асоба да святы Юр’я,
Другая асоба ды святы Мікола,
Треція асоба ды святы Ілля,
А святы Юр’я з ранней расою,
А святы Мікола з зялёный травою,
А святы Ілля з залатым сярпом,
А радзі, Божа, жыта густыя,
Жыта густыя, едряністыя,
Едряністыя, каласістыя,
Ячмень-шэсцярень ды на саладочкі,
Пшаніцу-яріцу ды на піражочкі,
А ты, Манічка Іванаўна,
Не скупіся ды разагніся,
Прінімай гасцей-валачобнічкаў,
Валачобнічкі - людзі добрія,
Валачылісі, памачылісі,
Валачобнічкам многа ні нада,
Чарку гарелкі, сыр на тарелкі,
Ні дасі гарелкі - паб’ём все тарелкі,
Ні дасі яйца - здохніць аўца,
Ні дасі кока - вырвець табе вока.
Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.09.2024 01:37:13

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.