::
У цёмным лузe / песня, тэкст,аўдыё — в. Ямінск, Любанскі раён
Загаловак / інцыпіт
У цёмным лузe
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
У цёмным лузе, цёмным лузе,
там зеўзюля да кукавала, там зеўзюля да кукава[ла].

(й)У скрай мора палецела,
там дзеўчына да ваду брала, там дзеўчына да воду бра[ла].

Вох, беручы тую воду,
сваю долю да праклінала, сваю долю да пракліна[ла].

Вох, ні вінна мая доля,
а віннейша да мая мамка, а віннейша да мая мам[ка].

Вох, каго ж я ні любіла,
мая мамка да й аддаць хочэ, мая мамка да й аддаць хо[чэ].

Вох, я ж его не любіла,
я за его дай не хацела, я за его дай не хаце[ла].

Вой, скінулася зеўзюляй,
цёмным лугам да й палецела, цёмным лугам да палеце[ла].

Азірнуся кругом себе,
я ж думала, што сакол леціць, я ж думала, што сакол ле[ціць].

Я ж думала, што сакол леціць,
аж нелюбы й уздагон бежыць, а нелюбы й уздагон бе[жыць].

Вой, уцекай ці не ўцекай,
бо ты мая да міленькая, бо ты мая да міленька[я].

Як здаганю, заб’ю цебе,
в цёмным лузе да пахаваю, в цёмным лузе да пахава[ю].
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.11.2024 15:17:07

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.