::
Учора ня быў / песня, тэкст,аўдыё — п. Бярозава Пасека, Уздзенскі раён
Загаловак / інцыпіт
Учора ня быў
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Учора ня быў, Сягонні ня быў,
Знаць, мой міленькі на міня забыў,
Знаць, мой міленькі на міня забыў.
А шчэ ж не забыў, Хіба забуду?
Сяду-паеду, сем год ня буду,
Сяду-паеду, сем год ня буду.
Ой, ежаш ты, Чорт цябе бяры!
Найму муляра з чужой стараны,
Найму муляра з чужой стараны.
Найму муляра З чужой страраны
Да й адмулюю мілага сабе,
Да й адмулюю мілага сабе.
Пасаджу яго У канец стала,
Буду сматрэці як на сакала,
Буду сматрэці як на сакала й.
Вой, знаць, ты, сакол, Смуцян, ні вясёл
Знаць у саколю галубкі німа,
Знаць у саколю галубкі німа.
Гучора была Галубка мая,
Сягоні рана й растраляная,
Сягоні ж рана й растраляная й.
Ня такая б жаль, Каб дзе ў ярыні,
На сінюм моры, на чыстой вадзе,
На сінюм моры, на чыстой вадзе.
І вой, знаць, ты, малойчык, Смуцен, ні вясёл:
Знаць [у] ця, малойчык, дзяўчонкі німа.
Знаць [у] цібе, [м]алойчык, дзяўчонкі німа.
Вучора была Дзяўчонка мая,
Сяго(д)ні рана й заручоная.
Сяго(д)ні рана й заручоная й.
Ні такая б жаль, Каб далёкі ўзяў,
– Блізкі сусед дай на [а]дном двары,
Блізкі сусед дай на [а]дном двары(э).
Па воду ідзе, “Дзень добры” дае,
Сэрцу майму да жалі задае,
Сэрцу ж майму да жалі задае.
Га воду нясе, – Праліваюцца,
Сэрца із жалі разрываюцца,
Сэрца із жалі разрываецца.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 22:13:53

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.