::
Ой, там за гарою / песня, тэкст,аўдыё — п. Бярозава Пасека, Уздзенскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, там за гарою
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, там за гарою,
Ой, там за другою,
Васіль сена косіць,
Марына прыходзіць.
Марына прыходзіць,
Дзяціну прыносіць,
Ой, Васіль, Васілю,
На табе дзяціну.
Ой, Васіль, Васілю,
На табе дзяціну,
А калі не возьмяш,
На пракосе кіну.
Васіль сена косіць
І дзяціну носіць.
І дзяціну носіць,
Ката прыпявая.
Люлі-палюлі,
Маленькая ўрожа,
Па табе, урожа,
Уся худоба ляжа й.
Ой, там за гарою,
Вой, там за другою,
Васілёва маці Васіля шукая.
Васілёва маці Васіля шукая.
Ой, Васіль, Васілю,
Йдзі, сынок, дадому.
Ой, Васіль, Васілю,
Йдзі, сынок, дадому.
Заняла Марына
Сем валоў з-пад бору.
Заняла Марына
Сем валоў з-пад бору.
Сем валоў з-пад бору,
Восьмую – карову.
На табе, Марына,
Каня варанога,
Пакінь жа любіці
Сына маладога й.
А нашто мне, маці,
Твой конь вараненькі,
Калі спадабаўся Васіль моладзенькі.
Хоць сто рублей збуду – Васілёва буду [уй].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 15:20:02

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.