::
Расіца й расілася / песня, тэкст,аўдыё — аг. Палушы, Астравецкі раён
Загаловак / інцыпіт
Расіца й расілася
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Расіца й расілася,
Я й расіцай мылася.
Да й о-ха-ха й у-ха-ха,
Я й расіцай мылася.
Мылася, умывалася,
Ручнічком уціралася.
Да й о-ха-ха, у-ха-ха,
Ручнічком [у]ціралася.
Ручнічком уціралася,
Грабушком часалася,
Да й о-ха-ха, у-ха-ха,
Грабушком часалася.
[Г]рабушком часалася,
Замуж сабіралася,
Да й о-ха-ха, у-ха-ха,
Замуж сабіралася.
Замуж сабіралася,
Ў маці запыталася,
Да й у-ха-ха, у-ха-ха,
Ў маці запыталася.
Маці адвярнулася,
Слязьмі аблінулася,
Да у-ха-ха, у-ха-ха,
Слязьмі аблінулася.
Слёзы капаяць, як дош,
Сэрца кроіцца, как нож.
Да й у-ха-ха, у-ха-ха,
Сэрца кроіцца, как нож.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.11.2024 17:31:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.