::
Ой у полю крынічэнька / песня, тэкст,аўдыё — в. Клятная, Пінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой у полю крынічэнька
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

ой (й)у полю крынічэнька
там холодная вода
ой пойдзіты прівэдзіты
мого мілого сюда

ой пойдзіты прівэдзіты
мого мілого сюда
ой я на ёго подзівлюса
чы вэн парэчка моя

очкі чорны лычко белы
в'юцца кудра ў тры рада
ой ой вэн кудзёрка росчэшэ
сам до дзевочок пайшов

ой кудзёрка росчэшэ
сам до дзевочок пайшов
ой мостам мостам мостовіна
аж до мілое дворца

ой мостам мостовіна
аж до мілое дворца
ой мостовіна проломалас
сам молойчык утануў

ой ві хлопцы-рыбалоўцы
закладайце нэвода
ой да споймайтэ мілэнького
бо холодная вода

як споймаетэ жывого
будэм рэчку награждаць
як споймаетэ мэртвого
будэм рэчку проклінаць

будай жэж ж ты бы(і)стра рэчка
да й чэротом заросла
ой шчо ты мэго міленького
в дунай рэчку унесла

будай жэ ты красна дзеўка
повек замуж не пошла
ой шчо ты мэнэ бы(і)стру рэчку
так сэрдэчно закляла

Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 03:31:27

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.