::
Ой сады мае да сады зеляныя / песня, тэкст,відэа — в. Бярозкі, Брагінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой сады мае да сады зеляныя
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст відэа
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

сады мае да сады зеляныя
ой рана цвілі, а позна ападаюць

рана цвілі а позна ападаюць
ой любіў мілы а цяпер пакідая

любіў мілы а цяпер пакідая
ой міма едзя да ў госьці не заедзя

міма едзя да ў госьці не заедзя
ой хоць заедзя да нядоўга гасьцюя

хоць заедзя да нядоўга гасьцюя
ой ён са мною да ўсю ноч пратаскуя

ён са мною да ўсю ноч протаскуя
ой сьцялі міла да пасьцель край аконца

сьцялі міла да пасьцель край аконца
ой адкуль будзя да ўзыходзіці сонца

адкуль будзя да ўзыходзіці сонца
ой адкуль будзя да зара занімацца

адкуль будзя да зара занімацца
ой будзя ж мілы да ў паход сабірацца

будзя мілы да ў паход сабірацца
ой прашчай міла да прашчай дарагая

прашчай міла да прашчай дарагая
ой бо е ў мяне да мілая другая

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання

Фальклор 1 (праз поле „Арыгінальнае выканнаньне (для постфальклорных)“)

  1. Сады мое / песня, тэкст,аўдыё — в. Бярозкі, Брагінскі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 09:07:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.