ёсць у полі азёрашка
там плавала вядзёрошка
саснова клёпка дубова дзенца //
не цурайся маё серца //
а йно плавала адно там
трое сутачэк з вадою
выйдзі, дзяўчына, выйдзі, красіва //
пагаворым мы з табою //
ой рада б я выхадзіці
з табой рэчы гаварыці
ляжыць нялюбы на правай ручцы //
я й баюся разбудзіці //
дзяўчыначка мая люба
адвярніся ад нялюба
буду стрэляці, буду лучаці //
з-пад зялёненькага дуба //
а як стрэліш ды ня ўлучыш
толькі жызнь маю разлучыш
седлай на каня, езжай са двара //
ты ня мой, а я не твая //
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.