::
Ці свет, ці світае / песня, тэкст,відэа — в. Каралеўцы, Вілейскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ці свет, ці світае
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст відэа
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

ці свет, ці світае
ці на зорку займае
ці мой міленькі голуб сізенькі //
коніка седлае //

сядлай мілы каня
сядлай варонага
прыязджай мілы, не кідай мілы //
ты мяне маладзеньку //

ой, пайду я пайду я
дзе я дзеўкай хадзіла
ці ня ўвіжу я, ці ня ўбачу я //
каго верна любіла //

каго верна любіла
таго век не забуду
наракала я на матулечку //
наракаці я буду //

а каб я знала
што замужам гора
я б сядзела ды бульбу ела бы //
ў матулечкі дома //

каб я тое знала,
што замужам ліха
часала б косу я па воласу //
у мамачкі ціха //

а ці я не такая
як тая другая
я харошая, я прыгожая //
толькі доля ліхая //

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 22:26:48

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.