::
Клаліся на плечы сняжынкі беленькі / песня, тэкст,аўдыё — в. Будзішча, Гомельскі раён
Загаловак / інцыпіт
Клаліся на плечы сняжынкі беленькі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

клаліся на плечы сняжынкі беленькі
хадзіў да дзевачкі парань маладзенькі

ой хадзіў жа хадзіў жа да думаў дзеўку браці
а яе родна маці не хоча аддаці

ой пазволь пазволь маці карчму раскапаці
ці не прыйдзе мая мілка да карчмы гуляці

а усе жэ дзеўкі прыйшлі да карчмы гуляці
а маёй Міленькіе не пускае маці

а пазволь пазволь маці цэркву збудаваці
ці не прыйдзе мая мілка Богу умаляці

а ўсе жэ дзеўкі прыйшлі Богу умаляці
а маёй міленькіе не пускае маці

а пазволь пазволь маці на лаўцы ляжаці
ці не прыйдзе мая мілка цела снаражаці

а ўсе жэ дзеўкі прыйшлі цела снаражаці
а мая міленькая просіцца у маці

а ідзі жэ ідзі доню доўга не барыся
стань у сенях на пароге Богу памаліся

ну а дзеўка не дура да с(ы)вой розум мала
увайшла яна ў святліцу шчэ й пацалавала

а ў цэ ж тыя ножкі што да мяне хадзілі
а ў цэ ж тыя ручкі што гасцінцы насілі

а ў цэ ж тыя вочкі што мяне чаровалі
а ў цэ ж тыя губкі што мяне цалавалі

а парань падхваціўся да й за дзевачку ўчапіўся
слава ж цебе Богу што на другой не жаніўся

а ужэ ж тая слава да па ўсём свету стала
што мертвае цела із лаўкі ўстала

а ўжэ тая слава ды па ўсём гарадочку
што мёртвае цела ходзіць па садочку

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 09:14:33

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.