ой пайду я пайду па зялёнаму лугу
аддала мяне мама ў чужую старану
у чужую старану ў вялікую сям’ю
а вялікая сям’я ўся вячэраць пасела
а мяне маладу пасылае па ваду
па ваду я й пайшла ды й крынічкі не знайшла
а крынічку знайшла зачарпнула паўвядра
вёдра стаўлю ля сяней, саму стану ля дзвярэй
дый паслухаю я што й гавора сям’я
а вялікая сям’я навучае мужыка
чаму жонкі ня б’еш, на што волю ей даеш?
а за што ж яе біць – яна ўмее ўсё рабіць
і паліць і варыць і са мною гаварыць
і чытаць і пісаць і па садзіку гуляць
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.