ой да ў нашым сяле свадзьба будзе
гэ-э-гэй у нашым сяле свадзьба будзе
камар муху сватаць будзе
узяў
ой да камар муху спадабаў
гэ-э-гэй, камар муху спадабаў
гарэчкай частаваў
п'юць
ой да ўпіўся камар да й не дыша
гэ-э-гэй упіўся камар ды й не дыша
ручкай ножкай не калыша
спіць
ой да дзе узяліся да дзве мушкі
гэ-э-гэй дзе ўзяліся ды дзве мушкі
узялі камара пад ручкі
устаў
ой да павялі ж яго ў даліну
гэ-э-гэй павялі яго ў даліну
прывязалі за травіну
стой
ой да камар злосці набіраўся
гэ-э-гэй камар злосці набіраўся
ад травіны адарваўся
уцёк
ой да ў нашым сяле свадзьба будзе
гэ-э-гэй у нашым сяле свадзьба будзе //
камар муху сватаць будзе //
узяў
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.