гэй, гэй, гэй, у нашом селе свадзьба будзе,
камар муху сватаць будзе.
ура!
ой да прыляцелі дзве жэ мухі,
гэй, гэй, гэй, прыляцелі дзве жэ мухі,
узялі камара пад рукі.
павялі!
ой да павялі яго ў даліну,
гэй, гэй, гэй, павялі яго ў даліну,
прывязалі на ўтравіну.
стой!
ой да камар злосці набіраўся,
гэй, гэй, гэй, камар злосці набіраўся,
ад травіны адарваўся.
уцёк!
ой да паляцеў ён на дубочак,
гэй, гэй, гэй, заляцеў ён на дубочак,
на зялёненькі лісточак,
сеў!
ой да паднялася шура-бура,
гэй, гэй, гэй, паднялася шура-бура,
камара і з дуба здула.
упаў!
ой да ўпаў камар з высакосці,
гэй, гэй, гэй, упар камар з высакосці,
пабіў рэбра і ўсе косці.
увесь!
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.