::
А за лесам за лісамі / песня, тэкст,аўдыё — Лепельскі раён
Загаловак / інцыпіт
А за лесам за лісамі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

а за лесам за лісамі
пошла дзеўка за грыбамі
у лес па грыбы //

ні дыйшла йіна да бору
нашла дзеўка мухамору
красьненькі грыбок //

гэта красьненькі грыбочак
трэба ўкласьці ў кашалёчак
штобы ён не зьвяў //

а ўжо сонейка заходзіць
дзеўка з бору не выходзіць
заблудзілася //

запалю я сьвечку з лою
я вывіду яе з бору
маладусеньку //

ні плач дзеўка ні плач красна
ня лі сьзёлачкі напрасна
ня бойся мяне //

Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 16:34:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.