::
І сюды гара, і туды гара / песня, тэкст,аўдыё — в. Вышалаў, Петрыкаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
І сюды гара, і туды гара
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

і сюды гара, і туды гара
поміж тымі горочкамі сьвеціла зара

ой то не зара, то дзеўка мая
з маленькімі ведзёркамі по ваду ішла

дзеўка ад вады, козак да вады
постой дзеўка не йдзі шыбка, дай каню вады

я не магу стаць, каню вады даць
земля роса, дзеўка боса, ножкам халадно

дзеўчына мая, седай на каня,
да й паедзем ў чыстае поле до мого двара

на майму двары нішто не расьце
толькі вырас дуб зелёны да й той не цьвіце

на майму двары нічога нема
толькі вырас дуб зелёны прывезаць каня

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 08:55:19

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.