::
Осень наша доўгая / песня, тэкст,аўдыё — в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Осень наша доўгая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

осень наша доўгая //
а ночэнька цёмная

з кім я буду ночэваць //
шчэ й вечэру вечэраць

ой я сяду край стола //
повечэраю сама

повечэраю сама //
бо й міленького нема

ой пойду я гудучы //
міленького шукаці

усе поле обойшла //
міленького не знайшла

а знайшла я доліну //
міленького могілу

устань мілы не ляжы //
мне дорожку покажы

з кім ты міла сюды йшла //
што мяне ты тут знайшла

ці ты з ветром, ці з дожджом //
ці з хорошым молойцом

я ні з ветром ні з дожджом //
а і з горам і з плачом

Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 13:07:12

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.