::
"Дубравіца" (в. Рычоў, Жыткавіцкі раён)
Назва
"Дубравіца"
Тып
гурты
Статусы (для гуртоў)
фальклорны
Жанравы профіль (для гуртоў)
спеў танец
Лога, фота
Апісанне

Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі прэзентуецца песнямі аграгарадка Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Носьбітамі спеўнага стылю з’яўляюцца жыхары аг. Рычоў старэйшага і сярэдняга пакаленняў, больш шырока прэзентуюць дадзеную традыцыю ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Дубравіца» Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры.

Песенная спадчына аг. Рычоў прадстаўлена як у традыцыйнай стыхійнай форме выканання (у час разнастайных свят, традыцыйных “бясед”), так і ў сучаснай канцэртна-арганізаванай форме (дзейнасць ансамбля «Дубравіца»). Акрамя жанраў традыцыйнага каляндарна-земляробчага цыклу (калядныя, веснавыя песні), надзвычай поўна прысутнічае вясельны цыкл, у т. л. каравайныя песні.

З традыцыйных меладыйных стыляў прадстаўлены і адзіночныя, і сумесныя спевы, у сумесных спевах – аднагалосныя ў сваёй аснове формы ўнісонна-гетэрафонных спеваў і формы шматгалосных ў сваёй аснове спеваў з падводкай.

Аднагалосныя ўнісонна-гетэрафонныя спевы праяўляюцца ў песнях каляндарна-абрадавых, вясельных і “лесавых”, што выконваюцца ў лесе пры зборы грыбоў, ягад, калі грабуць сена. Спевы з падводкай прадстаўлены песнямі, якія адносяцца да пазабрадавага жанру. Асаблівасцю спеўнага стылю выканання з’яўляецца яшчэ і тое, што песні спяваюцца сумесна жанчынамі і мужчынамі.

Лакальная супольнасць паважліва ставіцца да зберажэння і трансляцыі сваёй спеўнай традыцыі, спрыяе яе захаванню і лічыць яе сваёй духоўнай каштоўнасцю.

Дадзенаму элементу нематэрыяльнай культуры 22 студзеня 2014 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне надць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Карта
Звязаныя лакацыі

Прэса 7 (праз поле „Звязаныя калектывы (гурты, установы)“)

  1. 2014.01.28 — Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці / Інвентар НКС / livingheritage.by
  2. 2014.01.28 — Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі аг. Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці / Інвентар НК...
  3. 2015.01.17 — “Пахаванне стралы” ў... Афрыцы? / Культура — штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
  4. 2016.05.07 — Як у Рычове на Юр’ю зямлю з нябёсамі злучалі, каб тыя добры ўраджай ды плоднасць далі / Belsat / Белсат — тэлеканал
  5. 2016.07.22 — Якія песні спяваць, збіраючы грыбы і ягады? / Газета "Звязда" (zviazda.by)
  6. 2016.07.22 — Якія песні спяваць, збіраючы грыбы і ягады? / Газета "Звязда" (zviazda.by)
  7. 2016.08.05 — ВІНШУЕМ з атрыманнем статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці! / Інвентар НКС / livingheritage.by

Элементы НКС 1 (праз поле „Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента“)

  1. Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі

Персаналіі 3 (праз поле „Звязаныя калектывы“)

  1. Бурак Ганна Мікалаеўна / 1947, в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
  2. Бічко Александр Рыгоравіч / 1966, в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
  3. Лазіцкая Марыя Мікалаеўна / 1945, в. Рычоў, Жыткавіцкі раён

Фальклор 8 (праз поле „Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)“)

  1. Каліна-маліна под яром стояла / песня, тэкст,аўдыё — в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
  2. Каліна-маліна под яром стояла / песня, тэкст,аўдыё — в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
  3. Ой выйду я на вуліцу погуляць / песня, тэкст,аўдыё — в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
  4. Ой дзяўчына по грыбы ходзіла / песня, тэкст,аўдыё — в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
  5. Осень наша доўгая / песня, тэкст,аўдыё — в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
  6. Роскопаю гору высокою / песня, тэкст,аўдыё — в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
  7. Цёмненька дорожка до мілого лежыць / песня, тэкст — в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
  8. Шырокая ніва / песня, тэкст — в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 18:11:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.