вецер з поля хвіля з мора
 ой да давела любоў да гора //
ой свет галовонька ой свет кружыцца
 ой да й на плечах арёл садзіцца //
ох ты орле да сізакрылой
 скажы мене правдоньку дзе мой мілой //
ох а твой мілой да на рабоце
 ой да на ліцейнаму заводзе //
ох шчо ж й он робіт да парабляе
 (й)он медные трубочкі вылівае //
ох дзе взяліся да вражі людзі, 
 ой да паламалі медні трубы //
ох паламалі да пакрашылі
 ой да в завод паронькі напусцілі //
ох пошла пара да по заводу
 да й пошла неславонька па народу //
ох пошла неславонька па народу
 да й на тую дзевчыну шчо й без роду //
а я той неславанькі не баюся, 
 я на той дзевчыне й аженюся //
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.