::
Па сярэбранай раке / песня, тэкст,аўдыё — в. Бярозкі, Брагінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Па сярэбранай раке
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Па сярэбранай раке,
Па жоўтам песочку,

Ой, там міла праходзіла,
Шукала сьлядочка.

Знакомага сьледа нет –
Шукала й упала.

На высокай высаце
Цішына стаяла,

На глыбокай глыбіне
Колакал раздался.

Ой, там мілайі мае
Голас атазваўся.

Сяду на добрага каня:
Конь пашоў пуцёю,

Пад’ежджаю к Божаму храму –
Там народ талпою.

Ох, там мілую маю
Водять вкругавую,

Ой, дай, Божа мілы, міне,
Такую другую.

Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.09.2024 07:37:46

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.