"На стары Новы год хлопцы хадзілі ў "казлы". Надзявалі кажухі, выварочвалі, рабілі буслы, казу рабілі. А цзяўчата ў шчадрухі хадзілі. Ідом у кажну хату. Да пелі пад вакном".
Ой там за тыном да на моры сіням,
Съвяты вечар добрым людзям!
Да на моры сіням чаўночак плыве,
А ў том чаўночку да сядзіць Іванка,
Да стружачкі стружа, да на мора пушчае:
Да плявiця стружачкі ўсё ж да мае Волячкі,
А ў маей Волячкі венкі зьвіваюць,
Венкі зьвіваюць, дораго продаюць.
А мне ж маладому да і так дадуць.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.