Мы не планавалі рыхтаваць гэты матэрыял. Проста падчас апрацоўкі публікацый фальклора сутыкнуліся з адсутнасцю некаторых вёсак у дасяжных базах. Аказалася, у публічным дасягу дагэтуль не было поўнага спіса вёсак, адселеных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
На наш зварот у Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС мы атрымалі ніжэй прыведзены спіс. Адказ таксама ўтрымліваў колькасць выселенага насельніцтва па вёсках Магілёўскай вобласці. На жаль, у Дэпартамента не аказалася каардынат адселеных вёсак. І мы апублікавалі спіс як ёсць, бо палічылі яго важным.
Нам падалося дарэчным праілюстраваць сухі спіс жывымі ўспамінамі пра Чарнобыль, а таксама прыкладамі фальклорных запісаў, зробленых ў гэтых вёсках да катастрофы.
Ужо пасля публікацыі гэтай старонкі гісторык Вячаслаў Насевіч апрацаваў спіс вёсак, дадаўшы каардынаты і даты афіцыйнага зняцця з уліку. Ён зацяміў, што пастановы пра зняцце з уліку звычайна прымаліся праз шмат гадоў пасля рэальнага адсялення. Для многіх вёсак такія пастановы так і не былі прынятыя — пра іх проста забыліся. А ў некаторых выпадках вёскі заставаліся жылымі і існуюць дасёння (ці зніклі ў апошнія гады).
Яўген Барышнікаў
Кіраўнік праекта "Этнаўсё"
26/04/2020
Экспедыцыя: Краснаполле-2019
Архіў: РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства"
Запісы: Кацярына Аракчэева, Ганна Шаруба, Зорычава Вольга, Марыя Варахоб, Вольга Семчанка, Аксана Кургузава, Марыя Філіпчык
Кіраўнік экcпедыцыі: Ірына Паўловіч
Усе жыхары, 65 сем’яў, пераселеныя ў 1990–1992.
Усе 340 сем’яў пераселеныя ў 1992 годзе ў чыстыя месцы
Усе 308 сем’яў пераселеныя, пераважна ў Светлагорскі раён
Жыхары пераселены ў траўні 1991 г.
Жыхары адселены ў 1995
* Пры ўкладанні падборкі выкарыстаныя наступныя выданні з аўдыётэкі:
- Музычныя традыцыі Масленіцы Беларускага Падняпроўя... //
В. Прыбылова – Мінск: БДАМ, 2006
- Гукасвет этнапесеннай культуры беларусаў у даследаваннях
маладых музыказнаўцаў... // Т. С. Якіменка, Т. Л. Бярковіч – Мінск: БДАМ, 2013
- Як пущу стрелу. Восточнославянский музыкальный фольклор
русско-украинско-белорусского пограничья... // В. М. Щуров – PAN Records, 2007
Паводле інфармацыі Дэпартамента па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі, у Гомельскай і Магілёўскай абласцях было адселена:
448 вёсак 18539 чалавек** Лічбы насельніцтва — толькі па Магілёўскай вобласці
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.