Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Guda — Вясельле
Вокладка





Апісанне
Фальклорны гурт GUDA на працягу васьмі гадоў збіраў такія матэрыялы, якія ўвайшлі ў кампакт-дыск «ВЯСЕЛЛЕ».
У чым каштоўнасць гэтага дыска? Па-першае, у часы, калі вяселлі найчасцей спраўляюць у суправаджэнні поп-музыкі 80-х (і гэта ў лепшым выпадку), GUDA вяртае старадаўні беларускі фолк. Па-другое, да дыску прыкладаецца апісанне беларускіх вясельных абрадаў, якія зараз набіраюць папулярнасць сярод беларусаў.
Ён выйшаў пры падтрымцы Беларускага народнага банка. Гэта трэці сольны дыск гурта GUDA. У 2002 і 2007 гадах выйшаў СD «Архаічныя абрадавыя спевы» выйшаў, у 2005 – CD «Ігры багоў».
Асаблівая каштоўнасць дыска – аўтэнтыка, якая з’явілася дзякуючы ўдзельніцы гурта Любові Сівуравай. Яна, яе маці Сцепаніда Зінкевіч ды цётка Ганна Краўчук з вёскі Старое Сяло Жабінкоўскага раёну Брэсцкай вобласці спяваюць тры песні. Інструментальная музыка на дыску выканана Алесем Ласём і яго капэлай.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.