Выданні → Выданне:
"Ікона звалась Свячой..." Абрад "Свяча" ў прасторы традыцыйнай культуры Гомельшчыны / Генадзь Лапацін. - Гомель: Барк, 2013. - 116 с.
Вокладка
Анатацыя
У кнізе ўпершыню ў беларускім нарадазнаўстве сабраны разам, класіфікаваны і інтэрпрэтаваны звесткі пра ўнікальны абрад "Свяча", распаўсюджаны на Гомельскім і Магілёўскім Падняпроўі. Ён мае глыбокія карані, узыходзіць да язычніцкіх культаў, аднак цягам свайго існавання арганічна ўключыў хрысціянскія ідэі і ў такім цэласным, багатым светапогляднымі алюзіямі выглядзе дажыў да нашых дзён.
Аўтар на падставе ўласных назіранняў кваліфікавана вылучае структуру абраду, аналізуе яго сучасны стан, воблік як свята, абгрунтоўвае яго значнасць і неабходнасць захавання.
Вялікую каштоўнасць маюць аўтэнтычныя запісы абраду, зробленыя падчас экспедыцый Г. І. Лапаціным і яго калегамі - супрацоўнікамі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.