Вокладка

Анатацыя

Тэматычна і храналагічна сістэматызаванае выкладанне гісторыі беларускай музыкі ад старажытных музычных прылад да музычнай культуры ХVIII ст. Упершыню ўзняты тэмы вайсковай, сігнальнай і эпічнай музыкі, жыццё і дзейнасць на Беларусі заходнееўрапейскіх кампазітараў эпохі барока, класіфікацыя беларускіх інструментаў у замежных музеях. У кнізе каля 170 малюнкаў і фота, многія з якіх друкуюцца ўпершыню. Кніга вельмі карысна для ўсіх, хто выкладае музыку ў навучальных установах, а таксама для аматарай беларускай музыкі і гісторыі. 

Акрамя цэлага комплексу сенсацыйных звестак па гісторыі беларускай музычнай культуры, кніга Змітра Сасноўскага - яшчэ і захапляльнае чытво, накшталт раманаў Уладзіміра Караткевіча: тут ёсць і гістарычныя загадкі, археаграфічныя даследаванні і высновы на іх падставе, а таксама відавочныя доказы таго, наколькі багатай была музычная культура беларускіх зямель - неад’емнай часткі Еўропы. 

Змест

  • Прадмова.
  • Першабытнасць і перадпісьмовы перыяд. ІІ тыс. да н.э. – ІХ ст. н.э.
  • Музыка сярэднявечных княстваў. ІХ – сярэдзіна ХІІІ ст.
  • “Літоўскае” Сярэднявечча. ХІІІ – XV стст.
  • Рэнесанс і ранняе Барока. XVІ – сярэдзіна XVІІ ст.
  • Барока і Класіцызм. XVІІ – канец XVІІІ ст.
  • Дадаткі
    • Гімн “Багародзіца” – загадка паходжання. 
    • Арнанкурт Н. “Музыка як мова гукаў” (урыўкі, пераклад). 
    • Іканаграфія беларускіх дудаў ХІХ-ХХ стст. 
    • 8-моўны даведнік народных інструментаў.Літаратура.

 

Звязаныя лакацыі

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.12.2024 19:40:06

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.