Апісанне

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Кангрэс заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці як штогадовае публічнае мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячоў, студэнтаў і г. д.

Кангрэс ініцыяваны для інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама для спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету.

Кангрэс з’яўляецца месцам прэзентацыі вынікаў даследаванняў, а таксама вынікаў працы навукоўцаў і экспертаў на працягу года. Акрамя гэтага Кангрэс дзейнічае для абмеркавання перспектыўных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў.

Кангрэс дазваляе праводзіць рэфлексію і сістэматызаваць вынікі працы даследчыкаў і экспертаў, а таксама заахвочваць практыку ўзаемнага супрацоўніцтва і камунікацыі.

Дысцыплінарны прыярытэт Кангрэса: палітычныя навукі, сацыялогія, гісторыя, інтэлектуальная гісторыя і гісторыя ідэй.

Праца Кангрэса спалучае традыцыйныя пасяджэнні спецыялістаў (у адмысловых секцыях) з супольнымі экспертнымі панэлямі і дыскусіямі па актуальным тэмам беларускай палітыкі, культуры, грамадства, рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва.

У межах Кангрэса праводзіцца шэраг дадатковых культурных і грамадскіх мерапрыемстваў (канцэрты, выставы, публічныя дыскусіі, прэзентацыі).

Асноўнымі працоўнымі мовамі Кангрэса з’яўляюцца: беларуская і англійская (на гэтыя мовы будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад пленарных і сумесных пасяджэнняў). Дадатковымі мовамі камунікацыі з’яўляюцца літоўская, польская, руская. Дакладчыкі могуць прадстаўляць тэзісы і рабіць даклады на беларускай, англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах.



Катэгорыя

канферэнцыя

Год заснавання

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.09.2024 20:29:24

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.