Апісанне

Тэматычная навуковая секцыя прысвечаная дудам рэгіёну адбываецца ў рамках Міжнароднага Кангрэса даледчыкаў Беларусі. Ініцыятарам секцыі выступілі СЭТ сумесна з нефармальным аб’яднаннем беларускіх дудароў “Дударскі клуб“. Каардынатар секцыі – Яўген Барышнікаў.

Секцыя традыцыйна збірае лепшых даследчыкаў рэгіёна, зацікаўленых тэмай дудаў. Гэта і прафесійныя этнамузыколагі і дудары-практыкі з розных краін. Так, у рабоце секцыі прымалі ўдзел даследчыкі з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Аўстрыі, Фінляндыі, ЗША/Эстоніі, Харватыі.

У 2013, 2014 і 2016 гадах Кангрэс адбываўся ў Каўнасе (Літва) на базе універсітэта Вітаўта Вялікага.

2016

2016 – “Дуды Еўропы: гісторыя і ўзаемаўплывы”

8 кастрычніка 2016, BLC Centras, Коўна, Літва

Сучасны стан дударскай традыцыі ў Еўропе

  1. Revival of Latvian piping tradition in innovative environment — Valdis Muktupāvels (Latvijas Universitāte, Латвія)
  2. Stan praktyki dudziarskiej we współczesnej Polsce — Zbigniew Przerembski (Instytut Muzykologii, Uniwersytet Wrocławski, Польшча)
  3. Харвацкія дуды – учора і сёньня — Stjepan Večković (музыка, даследчык, майстар, Харватыя)
  4. Северогреческая гайда: традиция в динамике на протяжении XX века — Антон Тунин (ИнСлав РАН, Москва, Россия) — на жаль, дакладчык не прыехаў

Дуды ў артэфактах: археалагія і музэйныя экспанаты

  1. Находка детали волынки XIV века в Старой Руссе — Павел Колосницын (Новгородский государственный университет, Россия)
  2. Дуда з Берестечка — Віктор Левицький (даследчык, дудар, Украіна)
  3. Дуды из коллекции А. Сержпутовского — Сяргей Чубрык (майстар, дудар, Беларусь)

Дуды ў тэкстах: літаратура і тэрміналогія

  1. Да гісторыі этымалогіі лексемы “волынка” — Цімафей Авілін (АН, Беларусь)
  2. Дуды ў перакладной усходнеславянскай літаратуры: аб праблемах перакладу тэрміналогіі — Яўген Барышнікаў (РМГА СЭТ, Беларусь)

Дуды ў Беларусі на сучасным этапе

  1. Дударская Глыбоччына — Віталь Воранаў (Univerzita Masaryka, Чэхія)
  2. Аналіз строяў беларуска-літоўскіх дудаў (на падставе архіўных матэрыялаў) — Вольга Фёдарава (Акадэмія музыкі, Беларусь)
  3. Эталонная дуда: да пытання ўніфікацыі строя і канструкцыі інструмента — Дзяніс Сухі (майстар, дудар, Беларусь) — на жаль, дакладчык не прыехаў

2014

2014 – “Дуды ў паўночна-усходняй Еўропе: гісторыя і ўзаемаўплывы”

3–5 кастрычніка 2014, VDU, Коўна, Літва

Спіс удзельнікаў і дакладаў:

  1. Пераасэнсаванне крыніц дударскай традыцыі ў Латвіі — Валдзіс Муктупавелс (Латвія)
  2. Дударскія традыцыі эстонцаў і шведа­эстонцаў — Айн Хаас (ЗША)
  3. Падольскія дуды як частка цэнтральна­еўрапейскай традыцыі — Віктар Лявіцкі (Украіна)
  4. Двухбурдонная дуда: спроба рэканструкцыі — Сяргей Чубрык (Беларусь)
  5. Руская дуда. Досвед выкарыстання сістэмнай метадалогіі ў рэканструкцыі музычна­інструментальнай традыцыі — Васіль Іваноў (Расія) — на жаль, дакладчык не прыехаў
  6. Стварэнне казкі: эвалюцыя ўяўленняў пра дуды ў расійскай гістарыяграфіі (да праблемы інтэрпрэтацыі крыніцаў) — Яўген Барышнікаў (Беларусь)
  7. Дуды і цымбалы. Кшталты трансфармацыі элементаў традыцыйнай музычнай культуры Беларусі — Тодар Кашкурэвіч (Беларусь)
  8. “Чорт грае на дудзе”: міфалагічныя вытокі вобразу дудара — Зміцер Скварчэўскі (Беларусь)
  9. Дударская музыка ў вучэбным працэсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў — Вячка Красулін (Беларусь)

2013

2013 – “Дударская традыцыя: вывучэнне і вызначэнне межаў”

11–13 кастрычніка 2013, VDU, Коўна, Літва

Спіс удзельнікаў і дакладаў:

  1. Іна Назіна (Беларусь) — Гісторыя даследавання дударскай традыцыі ў Беларусі
  2. Збігнеў Пжэрэмбскі (Польшча) — Да праблемы ўсходняй мяжы дудаў у Польшчы
  3. Цімафей Авілін (Беларусь) — Лексічныя адзінкі “дуда” і “волынка” у слоўніках Усходняй Еўропы XVIII-XX стст.
  4. Яўген Барышнікаў (Беларусь) — Картаграфаванне звестак аб дударскай традыцыі
  5. Ульрых Моргенштэрн (Аўстрыя) — Афіцыйная народнасць у гістарычным інструментазнаўстве Савецкага перыяда і праблема вывучэння літоўска-беларускай дуды
  6. Рута Жарскене (Літва) — Дуда ў Літве
  7. Ціма Лейсіё (Фінляндыя) — Дуда ў Фінляндыі
  8. Сяргей Чубрык (Беларусь) — Стварэнне дуды
  9. Аляксей Бурнасенка (Беларусь) — Досвед папулярызацыі беларускае дуды ў Беларусі і Еўропе
  10. Вячка Красулін (Беларусь) — Дударская музыка ў валачобным абрадзе

Госці: Эдуардс Клінтс (майстар дудаў, Латвія), Гвідас Ковера (дудар, Літва), Касандра Балоса-Бардзін (заснавальнік Inernational Bagpipe Organisation, Англія/Францыя).

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 23:53:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.