Апісанне

Часопіс "Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук" асвятляе пытанні тэорыі і вынікі навуковых работ інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншых навукова-даследчых устаноў краіны ў галіне гісторыі, эканомікі, філасофіі, сацыялогіі, права, этнаграфіі, фальклору, літаратуразнаўства, мовазнаўства, мастацтвазнаўства. Публікуюцца таксама рэцэнзіі, анатацыі дэпаніраваных артыкулаў, хроніка навуковага жыцця НАН Беларусі і іншыя матэрыялы. Разлічаны на супрацоўнікаў навукова-даследчых інстытутаў, прафесарска-выкладчыцкі састаў, студэнтаў, аспірантаў, прапагандыстаў, настаўнікаў.

ISSN 0321-1649

Выдаецца з студзеня 1956 г. Анлайн з снежня 1996 г.

Выходзіць 4 разы на год на белрускай, рускай і ангельскай мовах.

Нумары з 2014 года дасяжныя ў PDF: http://vestihum.belnauka.by/jour/issue/archive 

Адна са сталых рубрык — "Мастацтвазнаўства, этнаграфія, фальклор"

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 21:34:04

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.