Апісанне

«Крыні́ца» — газэта Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў 1917—1940 гадах. З 20 верасьня 1925 да 15 красавіка 1937 году мела назву «Беларуская крыніца». Выдавалася на беларускай мове (то лацінкай, то кірыліцай, то двума шрыфтамі адначасова — 1934—1939), у Петраградзе (з 21 красавіка 1917), у Вільні (7 верасня1919 — 12 ліпеня 1940, не выходзіла: 15 красавіка 1937 — 16 лістапада 1939), у Мінску(#3, 1918). Выйшлі 768 нумароў. У першай палове 1920-х канфіскавана 9 нумароў, за перыяд выдання ў Вільні канфіскавана 58 нумароў. Прапагандавала ідэю адраджэння царкоўнай уніі, увядзення беларускай мовы ў каталіцкай царкве, кансалідавала вакол сябе беларусаў-католікаў.[1] Рэдактарамі ў розны час былі Т. Вайцяховіч, В. Васілеўскі, В. Грыневіч, М. Грачанік, У. Знамяроўскі, Я. Пазняк, А. Станкевіч, Л. Сярмяга, Б. Туронак.



Год заснавання

Год заканчэння

Звязаныя персаналіі

Карта

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.