Біяграфія

Марыян Пецюкевіч (Псеўданімы і краптанімы: Марвічы; Дзед Марцін; М. П, Франук Цяцерскі). Нарадзіўся 24 верасня 1904 года ў вёсцы Цяцеркі Дзісненскага павета. Памёр 25 верасня 1983 года ў Торуні (Польшча). Беларускі этнограф, педагог, публіцыст, грамадскі дзяяч. У 1922-1927 гг. вучыўся ў Віленскай і Радашкавіцкай беларускіх гімназіях. У 1929 годзе паступіў ва універсітэт імя Стэфана Баторыя ў Вільні, дзе вывучаў этнаграфію. У 1938 годзе абараніў магістарскую працу «Прымітыўныя рысы ў матэрыяльнай культуры стараабрадцаў Браслаўскага павету» і атрымаў тытул магістра філязофіі ў галіне этнаграфіі і этналёгіі. Быў супрацоўнікам газеты "Беларуская Крыніца", рэдактарам часопіса "Шлях Моладзі", бібліятэкарам у Інстытуце Даследванняў Усходняй Еўропы ў Вільні. У 1940-1941 гадах - дырэктар Беларускага Музея ў Вільні.

Фота

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 02:46:54

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.