Вітаем у "Энцыклапедыі традыцыйнай музыкі Палесся".
Гэтае месца мае быць дапаможнікам у вандроўцы па шырокім абшары музычнай традыцыі Палесся – рэгіёну, што месціцца на тэрыторыях сучаснай Беларусі, Украіны і Польшчы. Тут будуць прадстаўленыя самыя цікавыя музычныя з'явы і творцы, каторыя выконваюць мясцовы рэпэртуар, здабыты шляхам міжпакаленневай навукі: вясковыя спевакі й музыкі, а таксама гарадзкія музыкі, што спрабуюць захоўваць палесскі стыль і выконваць рэпэртуар, абапіраючыся на наўпроставым засвойванні музычнай традыцыі рэгіёну.
Прадстаўленыя тут постаці і - па меры магчымасці – запісы спевакоў, спявачак і інструмэнталістаў, спеўных гуртоў і капэль, мастацкая дзейнасць каторых расцягнулася на прасторы апошніх дзесяцігоддзяў. Гэта як вядомыя творцы са сцэнаў вялкіх фэстываляў, так і тыя, музычная дзейнасьць каторых не выходзіла за межы родных вёсак.
Палессе – рэгіён вялікі і музычна нязмерна багаты, таму праца над зместам нашай энцыклапедыі запланаваная на прынамсі некалькі год. Мы вельмі разлічваем на дапамогу і супрацу з боку прыватных асобаў і інстытуцый, каторыя маюць інфармацыю, фотаздымкі, гукавыя і відэа матэрыялы, каторыя маглі б дапоўніць і разбудаваць лексікон. Важныя нават найдрабнейшыя ўзгадкі аб даўнішніх музыках ці старыя фотаздымкі з сямейнага архіву.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.