Біяграфія

Міхась Субета нарадзіўся ў 1910 годзе на Беласточчыне, у вёсцы Гураны каля Саколкі. І пражыў там да сярэдзіны 40-х гадоў мінулага стагоддзя. Пасля Вялікай Айчыннай вайны  адбыўся так званы “абмен насельніцтвам” паміж Польшчай і БССР (калі этнічныя палякі і беларусы-католікі ехалі з БССР у Польшчу,  а праваслаўныя беларусы з Польшчы ў БССР).

Міхаіл Субета разам з жонкай, бацькам і двума сынамі апынуўся спачатку ў Гомелі, а пасля доўгіх вандраванняў - на Смаргоншчыне. Каля пяці гадоў пражылі Субеты ў вёсцы Жэленгова, Міхаіл Лявонавіч працаваў у мясцовым калгасе. А пасля купіў невялічкі дом у Смаргоні на вуліцы Вікторыі Сінкевіч. 

У лістападзе 1993 года дзядулю раптоўна зваліў інсульт. І праз тры тыдні яго не стала. Пасля смерці скрыпкі нейкім дзіўным чынам зніклі. Засталіся толькі футаралы, выкінуць каторыя ў нас рука не паднялася. Так і ляжаць на гарышчы”.

Цікаўнасць да скрыпача Субеты, які, дарэчы, ведаў шмат мелодый з Беласточчыны, праяўляла вядомая на той час у Смаргоні настаўніца па класе скрыпкі Аўрора Леанідаўна Эскіна. І гэты факт, на мой погляд, прыдае значнасці самабытнаму музыку.

Не прамінулі Міхаіла Лявонавіча і вядомыя беларускія фалькларысты Уладзімір Бярбераў і Алесь Лось. Дзякуючы ім, удалося захаваць для нашчадкаў найгрышы  скрыпача. Мелодыі ў выкананні Субеты  прадаўжаюць гучаць у аўдыёзапісах.

Фота

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.11.2024 21:49:05

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.